Здесь кусочки меня. Частицы моих мыслей. Мимолётные эмоции. Ощущения. Настроения.
Быть может, вы найдёте здесь нечто близкое себе по духу. А может и нет. В любом случае.. Welcome.
URL
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
04:48 

Chimokku
Ганарлівыя, моцныя словы
З майго языка злятаюць.
Ты мяне ўздымаеш, мова!
Твае словы мяне натхняюць.

Я скажу толькі...: "мроя. каханьне"
І ў сэрцы сьвятло заімжыцца.
Ты адкажаш...: "пяшчота. яднаньне"
Нам пра гэта ня можна забыцца!

Пра мінуўшчыны моц, што мы носім
Ва ўласнай крыві... Што пад скурай у нас -
Дужы стрыжань стагоддзяў,
Падораны звыш, дадзены лёсам.

23:41 

Chimokku
Сумленным будзьма!
Брат мой родны!
Сьвядомасць, волю не губляй.
Калі ты памярэць за мову згодны -
Жыцця ў няволі не трывай.

Кудысьці знік ліцьвінскі гонар,
Магутнай мовы не чуваць.
Ды зноў за кратамі, змурован
Мой сябар, больш нам не стрываць..

Я абвяшчаю век свабоды
Я заклікаю ўсіх братоў
На барацьбу за нашу волю,
За захаваньне нашых каранёў.

01:28 

Беларускае пытаньне

Chimokku


Калі кожны з нас запытаецца сам у сябе: "Хто я?", які адказ ён атрымае? Чым чалавек старэйшы, тым больш словаў ён можа суаднясьці са сваёй існасьцю.


"Я - чалавек. Я - разумны. Я - мэтанакіраваны. Я - моцны духам."
Кожны год нашага жыцця дадае да будынку нашай асобы нейкія новыя цаглінкі, новыя якасьці.

"Я шаную сваіх сяброў ды блізкіх. Я жыву і працую дзеля таго, каб жыццё майго дзіцяці было лепшым за мае."


Кожны новы паверх нашага будынку робіцца ўсё больш складаным. За кожны кавалак цэглы трэба змагацца. Каб зрабіцца моцным ды мудрым. Акрамя нас вакол вялізная колькасць іншых будынкаў. Усе яны адрозніваюцца памерамі, колерамі, якасьцю ды ўстойлівасьцю. У кожнага з іх - свае ідэі, свае жаданьні і свае мэты. Калі мы ня абаранім ўласны будынак, яго перафарбуюць у іншы колер, мабыць нават увогуле зруйнуюць і пачнуць будаваць на свой лад.

Вось у такіх абставінах, некаторыя з нас ў канчатковым выніку атрымоўваюць цаглінку з надпісам "Я - беларус". Яны з дрыготаю ў далонях трымаюць гэты скарб. Гэта ўжо ня проста цэгла. Гэта - сымбал. Гэта сама сутнасць чалавека. Квінтэсэнцыя нашай душы. У адпаведнасцю з гэтым маленькім кавалачкам зямлі, з гэтага моманту мы будзем ствараць нашае жыццё ўжо інакш. Мы больш ня зможам моўчкі глядзець на злачынства ў бок нашай мовы. Мы ніколі не дазволім руйнаваць нашу культуру. Мы будзем адстойваць нашую спадчыну і змагацца за будучыню. З гэтага моманта нашае "Я" ператвараецца ў "МЫ". Нашыя будынкі аб'ядноўваюцца ў адзіны мегаполіс, са сваёю інфраструктурай, архітэктурай ды бытам.

З 1795 года пачаўся працэс знішчэньня нашае нацыі. "Шалёны" народ пасьля трох паўстаньняў у 1840 годзе пазбавілі свайго ўласнага імя. Мікалай І загадаў нас клікаць "западнорусами", а краіну нашу - "Северо-западный край". Ён добра ведаў, што неяк трэба змагацца з самасьвядомасьцю і ганарлівасьцю ліцьвінаў (А толькі так і ня інакш беларусаў называлі да 1840). Ён жадаў падпарадкаваць сабе нашую зямлю, якая абаранялася што ёсць моцы, спрабавала выйсьці з плёны царызму. Было вырашана: трэба прымусіць нацыю забыць пра свае карані, пра свае вялікае мінулае, і тады народ зробіцца паслухмяным, млявым ды супакойным. У 1839 уніацкая царква была ліквідавана і нас пазбавілі магчымасьці звяртацца да Бога на роднай мове. Цаглінку за цаглінкай пачалі выкрадаць з будынку нашае гісторыі. Было патрэбна, каб ён быў зруйнаваны ўвогуле.

У 1770 Кацярына ІІ зрабіла загад, каб была створана "Гісторыя Дзяржавы Расейскай" (Гэта, вядома, зрабіў Карамзін), у якой Расея (якая да 1700 году мела назву Масковія і з'яўлялася азіяцкай, напалову басурманская краінай) вяла б свае карані не ад татарскіх ханаў Залатой Арды, а ад князёў Кіева, выглядала б як галоўная славянская краіна. Зрабіўшы адну з найвялікшых фальсіфікацыяў у гісторыі, Расея атрымала быццам бы нейкія правы на нашую зямлю, ды нібыта выратавала нас ад "прыгнёту літоўскага". (Які цуд, ва ўласнай краіне мы, ліцьвіны, прыгняталі самі сябе і былі "выратаваны" Расеяй..)

Савецкая ўлада працягвала гэтую хлусьню, ім была патрэбна асіміляцыя ўсіх народаў вакол расейскага этнасу. І вось, якая карціна: Беларусь - малодшая сястрыца Расеі. (Адразу пытаньне - як акупант, забойца, можа быть братам?) Усіх нязгодных, гісторыкаў, якія спрабавалі шукаць праўду, забівалі. А Летува толькі і радая: была краіна Жамойтыя (Samogitia), маленькая частка ВКЛ, а зараз адразу быццам бы зрабілася прамым нашчадкамі княства, таму што беларусы - малады народ і сваёй гісторыі нібыта не мае, нарадзіўся толькі ў СССР. З'явіліся нейкія "Вітаўтасы", "Міндоўгасы" невядома адкуль..

Дзеля Расеі мы - западнарусы. Рэспубліка Летува карыстаецца нашай гістарычнай спадчынай. Польшча бачыць заходнюю Беларусь ў сваіх межах...
Калі мы ня скажам гучна, на ўвесь сьвет: "Мы - БЕЛАРУСЫ", аніхто за нас гэтага ня зробіць.

На прыканцы ХХ стагоддзя мы атрымалі незалежнасць. У 1994 яна ператварылася ў "стабільнасць", рэжым, які на самой справе толькі працягвае хлусьню апошніх дзьвух стагоддзяў, прадаўшы сваю краіну за нафту, газу ды трон. Царызм працягваецца, акупанты ў Доме Ўраду. На беларускай мове, як зрабілася вядома ад "цара", "анічога вялікага сказаць нельга". Краіна жыве пад акупанцкім сьцягам ды гербам, нацыянальныя гімны ды колеры забаронены. Шмат якія "вучоныя" людзі кажуць, што хутка Беларусь як самастойная дзяржава спыніць сваё існаваньне, далучыцца да РФ, дык "гэта і добра, бо мы ж адзін народ!"..

Што вам на гэтае адказаць, паночкі? Скулля вам! Беларусь жыве, пакуль дыхаюць беларусы. Хоць пад акупацыяй, але ж нацыя нікуды ня зьнікне. Нашыя "будынкі" мы ўмацуем, нашую веру мы ганарліва будзем несьці пад сэрцам, нашую спадчыну мы будзем паважаць. Што б там не казала імперская прапаганда, мы - беларусы. Нашчадкі балтцкіх плямёнаў, яцьвягаў, дайноваў ды крівічоў. Мы - ліцьвіны.

14:19 

Chimokku
калісь сустрэнемся мы зноў
на хвалях сцюжы і нямоты
на скрыжаваньнях маразоў
ды ў абдымках адзіноты

навокал дробныя сляды
былых пачуцьцяў і журботы
у тваіх далонях чарада
мінулых радасьцяў, сумоты

усі ахвяры, літасць - дым
калісь пражытых намі казак
і зноў лёс выйдзе на ўздым
гуляя з намі раз за разам

04:11 

Chimokku
Я - ня толькі цела.
Я - мае думкі.
Я - мае пачуцьці.
Я - маё каханьне і мая вера.
Фізічны сьвет - гэта толькі бачная частка сусьвету.
Памятай.

04:19 

Chimokku
Я ня ведаю назвы той хворы,
Што пад сэрцам хаваю ад усіх
Небасьхіл, гарызонт нерухомы
І ў паветры хіляецца ???

У дрыготкай, жахлівай цемры
Я згубіў асабістае "я"
Мне патрэбна хоць кропелька веры,
Ле ж ад слёз не спыніцца Зямля




02:24 

Chimokku
Жыць магу, не напісаўшы
Што за творца? Нейкі жарт.
Зграць магу, паабяцаўшы
Хлусень нават літасьці не варт..

Споведзі чакаю, смерці безгвалтоўнай:
"Я заблытаўся, я ў цемры заплутаў!!"
Жалі, ці нянавісьці сумотнай?
Мне на тое Бог адказ не даў



01:16 

Мы

Chimokku


23:56 

Chimokku
Земля движется, мышцы сжимаются
И где-то, возможно, огонь загорается.

Под ватными пледами, жизнью изношены
Теплом из груди и травою нескошенной.
Мы стали моложе этой осенью.
На сотни годов, на плеяды часов
И на горсти мгновений.
Я жизнь утверждаю дыханьем метели.

Дыши, мой. Твори, Богом избранный
В цветастый ковёр ты вплетай свой узор.
Останься. Ты горд, ты горяч, ты незыблемый
И пусть твоих плеч не коснётся позор.
Людского, великого, рода.

Сквозь муки, стенанья, потери и боли
Пройдёшь. Ты достоин, могуч.
К победе и счастью есть путь -
Испытание воли.

02:49 

Chimokku
мне бы обнять тебя
твоих пальцев ощутить тепло
мне это нужно, без этого - зачем?
но если когда-нибудь я не смогу взять тебя за руку - я всё равно буду идти. смысл будет потерян, но цель не исчезнет.

14:31 

Chimokku
день рождения у человека, который перевернул мою жизнь.

03:17 

Chimokku
Неловко. Хмуро. Невзначай.
Ты мою жизнь предал забвенью.
Ты спой мне, и молитву прочитай -
Ты был моим со дня крещенья.

22:13 

Chimokku
Засынаць без цябе няма моцы
Уздыхнуў, сумна з'ёжыўся: жарт?
Гэты сон мабыць будзе бясконцы
Ці я гэтай любові не варт

05:44 

Chimokku
две недели сентября позади, а я только что осознал где я.
не очень удачное начало сентября, довольно тоскливое и вялое.
хочется августа. сладкого и родного.
впрочем, его скоро доставят прямёхонько в этот унылый город. это не может не радовать.
а то ведь я ужасно мёрзну тут один.



@музыка: Alexandre Desplat - Statues

00:29 

Chimokku
Дзякуй. Сябру ці ворагу. Каханым ці абыякавым.
Вы зрабілі ўсё, што маглі. Усё.. А зараз.. Бывайце!

03:35 

Chimokku
Раптоўна.
Зноў.
Адзінота.
Адзін.
Адзінства?
Гульня слоў, але ж не дзіцячая.
Шкада, што я больш не прымаю удзелу ў такіх гульнях.
Я больш не чакаю гэтага сакральнага "калісьці". Нарэшце, усе на гэтым сьвеце адбываецца "зараз".
Ужо не чакаю, але і "зараз" жыць не навучыўся. Усё адкладываю на потым. А час ідзе.
Пажывем.. Яшчэ кропельку.

03:24 

Дабранач

Chimokku
"Мне ніколі не была так кепска"
Але ж колькі раз я так казаў сам сабе? Тры, чатыры, дзесяць?
Стаміўся. Вечна стомлены. Я стаміўся ад стомы.
Не бачна канцу і краю ў гэтай гісторыі. Ў гэтай гульні з маім розумам, з самім сабой.
Які сэнс у маёй гульні, калі я НЕ ЖАДАЮ перамагчы??
Але ж, на ўсі пытанні на сьвеце ёсць толькі два адказа: ТАК ці НЕ.
Здаецца, я кажу сам сабе - не.
Не жадаю быць шчаслівым. Калі "шчасце" разумеецца як самападман.
Не жадаю ўсьмяхацца, калі душа плача.
Не жадаю кахаць, калі ведаю, што гэта неда-каханне, не сапраўднае, выдуманае.
НЕ.
НЕ.
НЕ.
Я кажу сабе - не.
Хопіць падманваць сябе. Няма сэнсу.. А калі б і быў сэнс - адкуль мне ведаць - сапраўдны ён, ці не? Не..
Дабранач.

00:55 

Chimokku
Я отрекаюсь от своих стихов
Не будет больше и песен.
Ты мне, конечно, очень помог -
Этот мир перестал быть мне тесен.

00:19 

Chimokku
Одиночество будет вечным.
Ты забыл. Ты забыла. И пусть.
Ну а я снова стану беспечным.
Утоплю в молоке ненавистную грусть.

Города пролетают и годы,
Все созвездия слились в одно.
Я лечу, ты летишь, мимоходом.
Я ударился сердцем о дно.

Я накачан любовью до верха..
Я же лопну, ты слышишь? Пойми.
Душу дал сопляку на проверку,
Он ответил: "Не бойся - умри".

00:25 

Chimokku

что-то великое. сама стихия. сама жизнь.
неистовое. не знающее сожаления.
ураган, будучи вовлеченный в который, уже нет шансов выйти.
он вбирает в себя ВСЁ. все мы в нём.
не нужно противиться его воле.
отдайся полностью ему. ... ей.
я твой. прими мою душу.

Chimokku

главная