Завалюша
Chimokku


Калі кожны з нас запытаецца сам у сябе: "Хто я?", які адказ ён атрымае? Чым чалавек старэйшы, тым больш словаў ён можа суаднясьці са сваёй існасьцю.


"Я - чалавек. Я - разумны. Я - мэтанакіраваны. Я - моцны духам."
Кожны год нашага жыцця дадае да будынку нашай асобы нейкія новыя цаглінкі, новыя якасьці.

"Я шаную сваіх сяброў ды блізкіх. Я жыву і працую дзеля таго, каб жыццё майго дзіцяці было лепшым за мае."


Кожны новы паверх нашага будынку робіцца ўсё больш складаным. За кожны кавалак цэглы трэба змагацца. Каб зрабіцца моцным ды мудрым. Акрамя нас вакол вялізная колькасць іншых будынкаў. Усе яны адрозніваюцца памерамі, колерамі, якасьцю ды ўстойлівасьцю. У кожнага з іх - свае ідэі, свае жаданьні і свае мэты. Калі мы ня абаранім ўласны будынак, яго перафарбуюць у іншы колер, мабыць нават увогуле зруйнуюць і пачнуць будаваць на свой лад.

Вось у такіх абставінах, некаторыя з нас ў канчатковым выніку атрымоўваюць цаглінку з надпісам "Я - беларус". Яны з дрыготаю ў далонях трымаюць гэты скарб. Гэта ўжо ня проста цэгла. Гэта - сымбал. Гэта сама сутнасць чалавека. Квінтэсэнцыя нашай душы. У адпаведнасцю з гэтым маленькім кавалачкам зямлі, з гэтага моманту мы будзем ствараць нашае жыццё ўжо інакш. Мы больш ня зможам моўчкі глядзець на злачынства ў бок нашай мовы. Мы ніколі не дазволім руйнаваць нашу культуру. Мы будзем адстойваць нашую спадчыну і змагацца за будучыню. З гэтага моманта нашае "Я" ператвараецца ў "МЫ". Нашыя будынкі аб'ядноўваюцца ў адзіны мегаполіс, са сваёю інфраструктурай, архітэктурай ды бытам.

З 1795 года пачаўся працэс знішчэньня нашае нацыі. "Шалёны" народ пасьля трох паўстаньняў у 1840 годзе пазбавілі свайго ўласнага імя. Мікалай І загадаў нас клікаць "западнорусами", а краіну нашу - "Северо-западный край". Ён добра ведаў, што неяк трэба змагацца з самасьвядомасьцю і ганарлівасьцю ліцьвінаў (А толькі так і ня інакш беларусаў называлі да 1840). Ён жадаў падпарадкаваць сабе нашую зямлю, якая абаранялася што ёсць моцы, спрабавала выйсьці з плёны царызму. Было вырашана: трэба прымусіць нацыю забыць пра свае карані, пра свае вялікае мінулае, і тады народ зробіцца паслухмяным, млявым ды супакойным. У 1839 уніацкая царква была ліквідавана і нас пазбавілі магчымасьці звяртацца да Бога на роднай мове. Цаглінку за цаглінкай пачалі выкрадаць з будынку нашае гісторыі. Было патрэбна, каб ён быў зруйнаваны ўвогуле.

У 1770 Кацярына ІІ зрабіла загад, каб была створана "Гісторыя Дзяржавы Расейскай" (Гэта, вядома, зрабіў Карамзін), у якой Расея (якая да 1700 году мела назву Масковія і з'яўлялася азіяцкай, напалову басурманская краінай) вяла б свае карані не ад татарскіх ханаў Залатой Арды, а ад князёў Кіева, выглядала б як галоўная славянская краіна. Зрабіўшы адну з найвялікшых фальсіфікацыяў у гісторыі, Расея атрымала быццам бы нейкія правы на нашую зямлю, ды нібыта выратавала нас ад "прыгнёту літоўскага". (Які цуд, ва ўласнай краіне мы, ліцьвіны, прыгняталі самі сябе і былі "выратаваны" Расеяй..)

Савецкая ўлада працягвала гэтую хлусьню, ім была патрэбна асіміляцыя ўсіх народаў вакол расейскага этнасу. І вось, якая карціна: Беларусь - малодшая сястрыца Расеі. (Адразу пытаньне - як акупант, забойца, можа быть братам?) Усіх нязгодных, гісторыкаў, якія спрабавалі шукаць праўду, забівалі. А Летува толькі і радая: была краіна Жамойтыя (Samogitia), маленькая частка ВКЛ, а зараз адразу быццам бы зрабілася прамым нашчадкамі княства, таму што беларусы - малады народ і сваёй гісторыі нібыта не мае, нарадзіўся толькі ў СССР. З'явіліся нейкія "Вітаўтасы", "Міндоўгасы" невядома адкуль..

Дзеля Расеі мы - западнарусы. Рэспубліка Летува карыстаецца нашай гістарычнай спадчынай. Польшча бачыць заходнюю Беларусь ў сваіх межах...
Калі мы ня скажам гучна, на ўвесь сьвет: "Мы - БЕЛАРУСЫ", аніхто за нас гэтага ня зробіць.

На прыканцы ХХ стагоддзя мы атрымалі незалежнасць. У 1994 яна ператварылася ў "стабільнасць", рэжым, які на самой справе толькі працягвае хлусьню апошніх дзьвух стагоддзяў, прадаўшы сваю краіну за нафту, газу ды трон. Царызм працягваецца, акупанты ў Доме Ўраду. На беларускай мове, як зрабілася вядома ад "цара", "анічога вялікага сказаць нельга". Краіна жыве пад акупанцкім сьцягам ды гербам, нацыянальныя гімны ды колеры забаронены. Шмат якія "вучоныя" людзі кажуць, што хутка Беларусь як самастойная дзяржава спыніць сваё існаваньне, далучыцца да РФ, дык "гэта і добра, бо мы ж адзін народ!"..

Што вам на гэтае адказаць, паночкі? Скулля вам! Беларусь жыве, пакуль дыхаюць беларусы. Хоць пад акупацыяй, але ж нацыя нікуды ня зьнікне. Нашыя "будынкі" мы ўмацуем, нашую веру мы ганарліва будзем несьці пад сэрцам, нашую спадчыну мы будзем паважаць. Што б там не казала імперская прапаганда, мы - беларусы. Нашчадкі балтцкіх плямёнаў, яцьвягаў, дайноваў ды крівічоў. Мы - ліцьвіны.