Chimokku
Ганарлівыя, моцныя словы
З майго языка злятаюць.
Ты мяне ўздымаеш, мова!
Твае словы мяне натхняюць.
Я скажу толькі...: "мроя. каханьне"
І ў сэрцы сьвятло заімжыцца.
Ты адкажаш...: "пяшчота. яднаньне"
Нам пра гэта ня можна забыцца!
Пра мінуўшчыны моц, што мы носім
Ва ўласнай крыві... Што пад скурай у нас -
Дужы стрыжань стагоддзяў,
Падораны звыш, дадзены лёсам.